Деятельность областной организации

ПОИСК

Рождественские и Новогодние праздники членов Ивацевичской РО

Рождественские и Новогодние праздники членов Ивацевичской РО

PDFПечать

В Рождественские и Новогодние праздники члены правления Ивацевичской РО выступают в роли «Деда Мороза», радуя членов организации и их детей.

В эти дни у нас прошли 2 мероприятия разные по стилю и жанру: одно – в Доме Детского творчества в традиционном стиле, другое в историко-краеведческом музее - в мифологическом.

Каждый ребёнок получил подарок. Дед Мороз нашёл возможность также поздравить и детей-инвалидов на дому. Замечательное представление и новогодние подарки очень порадовали детей.

Старажытнабеларускі бог холаду і марозу Зюзя Палесскі – малодшы брат Зюзі Паазерскага. Ён нядаўна пасяліўся ў Выганашчанскім заказніку Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці паміж вёскамі Выганашчы і Бабровічы. У яго яшчэ няма раскошных пакояў, такіх як сядзіба старэйшага брата, але ён мужык масцеравіты, як і ўсе палешукі. Таму ў хуткім часе ўсе жадаючыя змогуць пабываць ў яго ў гасцях. А пакуль… ён сам прыйдзе да вас у госці, ды не адзін, а з цётухнай Мокаш і іншымі сябрамі.  

Як ён выглядае? Сярэдняга росту, з драўлянай булавою, без шапкі і з босымі нагамі. І гэта зімой!!! Але ці яму, беларускаму богу зімы, баяцца холаду?

Ён сам, калі раззлуецца, напалохае каго хочаш. Як стукне па дрэве сваёй булавою! Адсюль і трэск у лесе.

Амаль увесь час Зюзя ходзіць па лясных гушчарах Івацэвіцкага раёна.

Да людзей заглядае, каб папярэдзіць пра маразы, ды куцці пакаштаваць на Коляды. Дарэчы, спрадвеку было прынята пакідаць частку святочнай вячэры, прымаўляючы: “Зюзя на дварэкуцця на стале”. А яшчэ першую лыжку кашы кідаць праз акно, каб Зюзя пакаштаваў. І няхай толькі не спадабаецца каша старому..! Такую завіруху закруціць!

Але ў апошні час Зюзя вельмі падабрэў. Сёння ён не толькі просіць кашы, але і сам з радасцю частуе гасцей пернікамі, блінамі ды гарбатай на зёлках.

 

Пажаданне ад Зюзі Палесскага на 2016 год усім добрым людзям:

— Няхай абмінаюць у Новым годзе гора і нястача, будуць у хатах шчасце і спакой, а на жыццёвай сцежцы сустракаюцца толькі добрыя шчырыя людзі, вунь як наша цётухна Мокаш. Жадаю моцнага здароўя, аптымізму і міру   дзеткам і дарослым роднай Беларусі.

Запрашайце ў госці, калі ласка! Пазнаёмімся!