ПОИСК

“Святочныя Калядкі з актывістамі БелТІЗ”

“Святочныя Калядкі з актывістамі БелТІЗ”

PDFПечать

Добрую і патрэбную працу у Драгічынскім раёне для сваiх актывiстаў праводзіць прадстаўнiк Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “БелТІЗ”   Надзея Тыцюнчык.

Днямі на пляцоўцы ваенна-гістарычнага музея ім. Д. Удовікава адбыліся чарговыя “Калядкі”. У правядзенні даннага мерапрыемства ўдзельнiчалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі і музея. Спачатку навуковы супрацоўнік музея Алеся Янучэня пазнаёміла гасцей з выставай “Савецкі Новы год”. Затым  бібліятэкары паказалі святочную літаратурна-музычную кампазіцыю “Каляды”. Асабліва удзельнiкам святочнага дзейства спадабалася выступленне Вольгі Нічыпорчык і яе дачкі Машы.

Белтызаўцы спявалі народныя калядныя песні, расказвалі як “калядавалі” у сваім дзяцінстве і з захапленнем слухалі, як цудоўна грае на баяне Васіль Салівончык.

Напрыканцы сустрэчы члены таварыства “БелТIЗ” атрымалі падарункі ад спонсараў: ФГ “Жарко”, Драгічынскага РайСТ і АУВТП “Мірон”.

Але на мой погляд, самым галоўным з’яўляюцца тыя зносіны паміж людзьмi, якiя дазваляюць цiкава гутарыць і выказваць сваі погляды на тое, што адбываецца у грамадстве.

Аутар - Сяргей Крушына, фота - Алеся Янучэня.